ЯГО ПАРА

Славамир Адамович
 
ЯГО ПАРА

Ня бойцеся - тым больш не забівайце
цара зьмяінага - бяскрыўднага вужа!
А замест хлеба - малака падайце,
як прыпаўзе з суседняга лаўжа.


"А калі вуж парушыць дому межы
дык дзеля славы божае ліцьвін
яму не пашкадуе сьціплай ежы -
п'юць малако,і жбан у іх адзін.
І, зла ня робячы ў калысцы немаўляці,
сьпіць цар зьмяіны у ліцьвінскай хаце".

Адам Міцкевіч,"Гражына",
пераклад мой:13 красавіка 2019,Марыліна Горка