02. 05. 2019 г

Светлая Две Тысячи 10
Ізноў на мапе мозгу
Чорных дзірак,
Плямаў белых
Поўна...
Астатнія кавалкі
У павуцінні
Скрозь...
Наверсе толькі
Слёзы,
Кроў
Ад роспачы
І гневу
У свеце
Ад апошніх
Трэндаў...
Камусьці на жыццё,
А большасці
На смерць,
Заўчасную,
У знявазе,
У занядбанні...
Прамыць бы гэты
Хворы
Ад паразы мозг,
Прапарыць бы
Яго
У адмысловай
Калектыўнай
Лазні...