Запаведзь сыну

Лидия Жидко-Зенькова
Мову родную любі,
І ніколі не гнабі,
Свае корні не губляй,
Больш працуй, а не гуляй.

І людзей ты паважай,
Родны кут не забывай,
І бацькоў сваіх шануй,
Дабрыні ты не шкадуй.

Жабракам ты памажы,
Каму трэба падкажы,
Сваю працу не кідай,
Брыдкаслоўе не прымай.

Дом, сямью ты беражы,
Слоў балючых не кажы,
І любоў сваю даруй,
Толькі Славай не гандлюй!