Двуадзiны

Мечислав Курилович
      

  Калі ж у Беларусь я еду
  Ды рады там усе не Шведу:
  Я ў іншым там жыву абліччы:
  Я Віктар, ды не Швед – Никитич.
                Віктар Швед


Я ў Беластоку больш чым Швед –
я Віктар Швед, адзіны з Польшчы.
Никитич – гэта ж не паэт,
я за Никитича тут большы.

Спачатку крыўдна было чуць,
што аж набіла мне аскому,
што Шведы ў Мінску не жывуць
і не патрэбныя нікому.

Пасля, падумаўшы як след,
я ў двух абліччах на Парнасе:
Никитич з Музай тэт-а-тэт,
яшчэ і  Віктар у наскім часе.

Цяпер паэт я двуадзіны:
як Віктар Швед, што з вёскі Мора,
і як Никитич, з той жа гміны
на заўтра, сёння і учора.