Рыфма

Мечислав Курилович
    
А у заходзе сонца
не разабраць сляды.
Жывеш, нібы бясконца,
і чарку п’еш да донца
па звычцы малады.
   Усевалад Сцебарука


Прыдбаў я рыфму сонцу,
ад радасці нямею:
бяздонную ў абноўцы
на будні і ў нядзелю

і з ёю буду доўга
гарэць, згараць бясконца:
з нашчадкамі Міндоўга
і  сённяшняга Сонца.

Струмень яе ў транспойце
чытач і ў “замку” знойдзе,
 у “Новым”, у чацвёртым
фанатамі зацёртым.