Праблема

Мечислав Курилович
   

Вясну ніяк не знаходжу,
згубілася недзе ў трох соснах.
         Ала Петрушкевіч

Бывае ж шчасце на белым свеце –
я спадабаўся такой кабеце.
Думаў, і грошы лічыць не ўмее.
Такое ж, браце, у сям’і – падзея,
як кажуць людзі, збылася мэта –
касцюм не носіш з фірмы аскета.
Праўда, з грашыма не ўсё так проста –
з імі праблема і ў Краі вострая,
а вось каханне вершам частую,
калі ў хаце адзін начую:
вясну шукае недзе ў трох соснах,
а я чакаю – аж сэрцу млосна.