Сухар

Мечислав Курилович
      
 
Мо дзеля вас –
Экзотыка з рамантыкай,
Калі пад небам ссохлы, што сухар,
Касцей аглоблі вечнага рэўматыка
Выварваю у прыску ста
Сахар?
      Васіль Макарэвіч


Мо дзеля вас выварваю у прыску
рэўматыка з аглоблямі каркас,
экзотыку чаргуючы па спіску
з рамантыкай сахорнаю у нас?

Мо дзеля вас, пад промнямі засохлы,
хаваю я ад німфачак загар,
каб хоць разок пачуць, прынамсі: “Ох ты!
Ты самы лепшы, мілы мой сухар!”