Мая мiсiя

Мечислав Курилович
    
Пратэст малюецца спантанна…
Дзеля чаго, з якою мэтай?
Каб нагадаць, што я не панна,
І лёс мой – місія паэта.
          Тамара Мазур


Мой лёс не просты: згусткам крэда
месіі выткаўся на золку,
каб кожны ў Краі мяне ведаў
і лашчыў вокам, як вясёлку.

У блакітным небе (з-пад далоні)
мяне, як Бога, мог прыкмеціць,
калі на лёсавым загоне
я спавядацца буду мэце,

каб нагадаць, што я не панна –
закладнік місіі паэта,
дзе ад народзін для асанны
не рэжа слых liberum veta.