На жаль

Мечислав Курилович
      
У раддом і бюро пахавальнае
Не бывае чаргі.
       Васіль Зуёнак


Чаргі  ў раддом няма даўно,
а проста кажучы,  – ніколі.
Там дваццаць год “адно акно”
чаканню скардзіцца: “Даволі!”

Усёмагутных Стыкс з дэкорам.
На жаль, і там няма чаргі,
каб весяліць народ свой з “гора”:
“Што ж ты прыдумаў, дарагі?”