Пакрыуджаны Бахус

Мечислав Курилович
   
Не ўсміхайся, Бахус:
Тут, дзе боль скразны,
П’яны я ад паху
Свежай баразны.
       Віктар Гардзей


П’яны я ад паху
свежай баразны…
Бахус аж заахаў
з гэтай навіны:

“Што ж мяне ты кінуў,
любы мой,за што?
Ды няўжо ў мякіне
адкапаў зярно?

Мы ж з табой да скону
давялі бяду,
фору даўшы плёну:
“Хлопцы! Па рублю!”

З кім ж ты падлячыўся?
Можа, й мне нальеш?
З баразною, быццам,
ці сам-насам п’еш?”