Ранкавы мiраж

Мечислав Курилович
       
І маці, што прынесла мне
Жыццё, натхненне, славу, волю,
Я выгнаў босую на снег,
Закрыўшы дзверы за сабою.
            Анатоль Брусевіч

У снежны дзень, не так даўно,
разулі маму маю чэрці,
спагады боль крануў сяло,
каб ратаваць яе ад смерці.

А мне зноў ранкавы міраж
бубніць нядаўнім успамінам,
калі цэ два о пяць о аш
клін выганяў не раз мне клінам.
 
Пасля, сядлаючы каня,
змікіціў шэрымі глуздамі,
што конь мой белы, на ім я,
а мама недзе за дзвярамі.

Ачуўся ў полі, кругам снег,
галосіць жонка нада мною:
“Калі скапыцішся  ды ў сне –
найлепшай будзе навіною”.