Рэiнкарнацыя душы

Мечислав Курилович
          
Мая душа – як ліфт парожні –
вандруе ў целе дзень і ноч.
То яе вабіць водар пожні,
то прыпадзе да шыбы воч…
          Эдуард Акулін


Мая душа ва ўласным целе
перарадзілася  у ліфт,
калі у ЖЭСе засвярбела
прыслаць нам новенькі тарыф,

каб заскакалі, як па пожні
(а мэр дабавіць: “З бадуна!”),
калі пабачым ліфт парожні,
які апусціць нас  да дна.