Я адчуваю асалоду...

Юрий Боровицкий
***
Я адчуваю асалоду
Ў святле вячэрніх тых хвілін,
Калі я п’ю душой свабоду,
Як жураўліны ў небе клін.

І ў сэрцы замірае песня
Пра дзень, што адлятае ў змрок.
І ўжо лунае ў паднябессі
Нямога месяца прарок.

Я адчуваю асалоду
Ад срэбра дожджыкаў грыбных
І п’ю, і п’ю душой свабоду
Ўсіх вечароў маіх зямных.

22. 07. 2019 г.