Лета у слоiках

Лариса Винникова 2
Мы захоўваем лета ў слоіках:
Вітаміны і сонца за шклом.
У вечаровых асенніх прыцемках
Яны з чаем – як летні гром!

Занатоўваем і вершы ў блакноцікі:
Тут эмоцый, жаданняў парад…
І плывуць папяровыя плоцікі
У мінулае, у май, у зарапад..