Глядзець бясконца

Анатолий Яльницкий
I хочацца глядзець бясконца
Як кружаць белыя буслы,
Над возерам садзiцца сонца,
Ды спеюць жытнiя далы.

Як вольна праплываюць хмары
У цудным моры сiнявы,
Як травы мiж сабой гутараць,
Цвiце рамонак палявы.

               
Як гонiць у апоўдзень ценi
Cпякотны лiпень са двара,
I як кладзецца лiст асеннi,
Калi прыдзе на то пара.