Падбітыя птушкі не плачуць! -
(імжыць
на душы)…
Народ спахмялелы балюе.
Уладна штурхнеш да знаёмай мяжы –
(і колькі ад болю свайго не бяжы),
{Устане над вуснамі
“дай пацалую”}
Гараць нечаканыя дотыкі.
Уплаў
пасля да спакою.
І так можа стацца,
што ты мяне з гора
наўмысна збіраў –
я самы
трывалы й падатлівы
сплаў…
(пярэчыць і цалавацца)
{Ты толькі не ўздумай спыняцца}