Родной пейзаж

Наталья Позднякова Юрченко
Родны пейзаж

(Верш напісаны на беларускай мове)

Бярозы шматгадовай хвалі сну
Зіма прыхарашыла адмыслова, --
Адмераную небам белізну
Сагрэла сонца фарбаю ліловай.

О дзень і ноч, завея і цяплынь!
Перад вачыма гронкай дрэмле іней.
Вісіць галлё, мне ж мроіцца палын,
Калі праменне перламутрам стыне.

Звініць струною снежная вярста,
І пахне вецер студзеньскім марозам.
Мне ж верхавіну года не дастаць
Без ноты, спетай вось такой бярозай.