Летуценнiца...

Тамара Семашко
Спыніся, ну хоць на хвіліну,
Мая летуценная мара,
Цябе пакахаў я, дзяўчына,
І сэрца палае пажарам.

Дазволь мне прызнацца ў каханні
І дай на ўзаемнасць надзею,
На хуткае наша спатканне...
Пра большае – марыць не смею...

Дазволь пакахаць твае мары,
Пяшчотай кранаючы сэрца.
Я ў думках цябе абдымаю
А ты, летуценніца, збегла.

Дазволь я цябе намалюю,
Прыгожай, яскравай и мілай.
А ты нада мною жартуеш,
Збягаеш па скошанай ніве.

У снах я цябе зацалую,
У чоўне на возеры сінім...
А ты нада мною жартуеш
І ў сне уцякаеш імкліва.

А мне нагадала цыганка,
Што будзе каханне без меры.
І мне зноў не спіцца да ранку,
Ад гэтай неспраўджанай веры.