Каханьне жыве 33 гады

Славамир Адамович
х х х

Ах,якіх мы дзяўчат калісьці кахалі!
Ах,як марылі пра вішнёвыя вусны!
Ах,як хутка прыліву пенныя хвалі
у адкрытае мора з сабою забралі спакусы.
І цяпер толькі памяць сілкуе нашы ўспаміны,
толькі графіка нашых пісьмёнаў вярэдзіць і прымушае
самахоць не здавацца ўладзе мінулых гадоў, -
не здавацца
і заставацца
на плыву,па-над хвалямі акіяну
несупыннай бясконцай любові,
у якой наш працяг
і адвечнае вечнае наша жыцьцё!..
24/12/2019,
Марыліна Горка