MMXX

Павел Соловьёв
Гэты калядны тыдзень - ён не белы, а шэры,
Не ў сэнсе цяжкі, не, снегу проста няма.
Здаецца, нiяк не можа адплысцi ад берага -
Ты ж была калiсьцi прыгажуняй - зiма.

Будзе люты, будзе сняжынак поўная скрынка,
Сакавiк марозны (яшчэ не дай бажэ красавік)...
А пакуль - мандарын, мiшура, блiшчынкi,
Я зляпіў сняжок.
Кiдаю.
Лавi!