Незалежнасць

Надежда Петручук Филон
Божа, незалежнасці прашу!
Не, не для сябе, для Беларусі.
Інтэграцыя на часткі рве душу,
Немагчыма столькі жыць у скрусе,
У знявазе, стоме, барацьбе…
Досць! Нутро з-пад гнёту просіць волі.
Толькі вырвецца крыху і  - “На табе!”
“ Не вылазь, куды не трэба, болей”

Дзе згубіўся асабісты шлях?
За грахі якія мы ў палоне?
Напаткаў краіну нашу жах –
І трымцяць халодныя далоні.

Божа, я прашу, дапамажы,
Шчырым сэрцам я Табе малюся:
Не дазволь загінуць на крыжы
Нашай незалежнай Беларусі.