***

Надежда Петручук Филон
Цёмнай ноччу снег засыпаў вуліцы -
І прыйшла чаканая зіма.
Птушкі да жытла людскога туляцца,
Хочацца ім ежы і цяпла.

Дрэвы белым срэбрам зацярушыла,
Пад бялюткай коўдрай кветкі спяць,
Раніцай сын папрасіў узрушана:
“Мамачка, хадзем хутчэй гуляць!”

Пойдзем мы на горачку з салазкамі,
Там, напэўна, шмат ужо дзяцей
Захапляюцца зімовай казкаю.
Пойдзем-ка і мы з табой хутчэй.

Белы снег засыпаў шчодра вуліцы,
Светла так, утульна на зямлі.
Дзень зімовы – і ніхто не хмурыцца,
Радасць і дарослым і малым.
09. 01. 2020