Мiж Харыбдаю i Сцылай

Мечислав Курилович
    

Што ні князь, то лямант юру,
жывата
цяпер і тут.
Верагоднасці амураў
вырашае Боскі суд,

veto гонару – liberum,
з батраком – вазьмі, падай,
а прыхлопнула кар’еру
пагалоска – “Наших знай!”,

каб дашчэнту анямела
біяграфія з дзвюх дат,
дзе як чорнае па белым:
не вярнуцца вам назад.

Ды трымціць агменьчык хвілі,
скуль пачаўся наш адлік.
Між Харыбдаю і Сцылай
не пагас – дасюль не знік.