Я цябе пражую, чалавеча

Джинджер Ли
Ведаеш, я ўжо амаль год,
унутры сябе не адчуваю.
Маці кажа, што гэта зіма,
і з цяплом я сама ачуняю.
 
Крыўдна - бацька не верыць
такому і шчыра з мяне смяецца.
"Не забівай сваю галаву,
лепш падыхай адкрый акенца".

Мне здаецца, што ўсе сябры
таксама у сэрцах рагочуць.
Да у дваццаць нашых гадоў
людзі столькі ў свеце хочуць!

Я гляжу ў люстэрка зранку
А адтуль на мяне - Пустэча.
Усміхаецца, ліжа зубы:
"Я цябе пражую, чалавеча!"

Цемнай ноччу нутро вылазіць,
і Пустэча з усімі сакрэтамі.
Супакоіць яе толькі смерць —
з алкаголем ды цыгарэтамі.