Цягнiк адышоу...

Леонтий Обринский
 Цягнік адышоў. Мітуслівы перон
 Замоўк і пусцеў паступова.
 Ніхто не махаў цягніку наўздагон,
 Нячутна было развітальнага слова.

 Апошні вагон за будынкамі знік, --
 Ў тугу апрануліся голыя рэйкі...
 Даволі бязгучна пакінуў цягнік
 Пустэльны перон, непрыветлівы нейкі.

 Мой шлях ў невядомую далеч ляжыць,
 Ды ў дрэнным настроі мяняю кірунак --
 Спазніўся крыху, але што ні кажы,
 Часамі ў спазненні пануе ратунак.

 Звычайны вакзал. Здаў у касу білет --
 Касірка прывабна ўскінула вейкі...
 Апошні прыпынак... Згубіўся мой след
 Ў жыццёвай дарозе на станцыі нейкай...