Не пазнай бяды

Николай Сергеевич 01
Беларусь мая -
Нас узнесла ты,
Лёс адзіны з табою прайшоў.
Клопат вечны твой
То не гук пусты
Адчуваецца сэрцам, душой..

Многа дзе бываў
І аб тым пяю:
Пад вадой, у паветры, гарах.
Часам забываў
Дабрыню тваю,
Аб сунічных гаях, аб барах.

А калі прыняў
Кулю у баю,
І душой ад пакут састарэў,,
Шчасце зноў пазнаў
Бо любоў сваю
Зноў у вёсачцы Роднай сустрэў.

Усё люба тут!
Крылы узняслі
Слёзы шчасця ужо не стрымаў.
Хопіць нам пакут
Хоць бацькі ў зямлі,
Краю Роднага лепей няма!
  Прыпеў:
Ты - любоў мая,
Голас твой заўжды
Асалодай да сэрца ляціць.
Цябе слаўлю я
Не пазнай бяды
Пакуль сонца Зямлі зіхаціць!