Не скасаваць мiнулых дзён...

Леонтий Обринский
Няўмольна рухаецца час,
Мяняе твары і падзеі
У нашай памяці штораз,
Калі ўспамінамі хварэем.

Не скасаваць мінулых дзён, --
Там нашы радасці і страты,
Там узнясенне і праклён,
І светлы сум бацькоўскай хаты.

Мінулым дням пашлю паклон,
І ад жыцця адчую стому...
Плыве паволі Вечны звон,
Як напамінак мне, старому...