Ружанчык

Марина Ковалёнок
Сядзеў  пад  кусточкам
Маленечкі  зайчык
І  мовіў,  і  мовіў
Маленькі  ружанчык,
Прасіў  у  Нябёсаў
Сабе  дапамогі,
Не  спадзеючыся
На  вушкі  і  ногі.
А  побач  бяда….
Закрычала  варона!
Дык  вось  дзе,  ружанчык,
Твая  абарона!
Пабег  з-пад  куста
З  усіх  лапак  сваіх.
Уцёк  ад  лісы.
Дапамог  яму  слых.