Мая старонка

Вера Михно
Мая блакітнавокая старонка,
Анёл з душой прачыстай – Бела Русь.
Дзявочых кос жытнёвая саломка
І белы твар, як ільняны абрус.

Агрэсія і гнеў табе чужыя,
Гасціннасць уласцівая, любоў.
Хай лепей памяркоўныя такія,
Чым той натоўп раз’юшаных быкоў,

Які падчас вар’яцкае карыды
Ірве ахвяру, прагнучы крыві.
Твае ж пяшчотай вабяць краявіды,
У светлых мроях Бела Русь жыві!