Да азёра белых лiлей

Фрида Полак
 
Паэтычны пераклад на беларускую мову верша Сяргея Ясонова
«К озёрам белых лилий» http://stihi.ru/2020/06/16/2739
Мая душэўная падзяка Віктару Любецкаму за дапамогу ў перакладзе!
 
              Не раз, утомлены дарогай,
              Жыццём вясны мае убогай,
              К табе я ў думках залятаю
              І там душою спачываю.
                Якуб Колас

Вярнуўся ў край азёр, туды,
Што цянуць нас к сабе бяз конца,
Бялеюць лілеі на сонцы
На чыстай роўнядзі вады.

Дзе, лепшы сябар, мы з табой
Заўсёды душу раскрываем.
Лес, пляск вады нас акружае,
Блакітнай, чыстай і жывой.

У дзень пануры, ў цёмны вечар
Не бачым на вадзе зялёнай
Тых лілей, пялёсткоў замкнёных .
Але чакаем зноў сустрэчы.

Ці то   світанак зноў апеты
Надасць  прыгажосць белых кветак
I пад канец лагодны лета, -
Ён сэрцам, як цяплом сагрэты. .

Душа, што рвецца  ў добры дзень,
Жадае сонечнага свету.
Каб быць, у красе сваёй раздетай,
Дзе не спасьцiгне ў злосьці цень.

Калі сустрэчу я ключы,
Забруджаныя злом, хлуснёю,
Жыву з замкнёнаю душою, -
Закрытай кветачкай ў начы .

Вярнуся ў край азёрны зноў,
Калі ў душы жыве каханне,
Мой сябар, жду з табой спаткання,
Душэўны прагну я размоў .

Адкрытым не магчым  разлад!
Ад слоў тваіх прыходзіць казка: :
«Заходзь, шаноўны. Калі ласка»
І я прыйду сюды назад!