Сонцаварот

Евгений Юрьевич Герасименко
Гасцюеш у свеце нядоўга,
Навошта кранаеш балюча?
І скачаш ад скрыні да скрыні,
Нібыта паштар неўміручы.

Глядзі! Поле пахне, квітнее,
Звініць лес высокі над дахам.
Спаўзае пад ногі лістота
І вабіць сваім жоўтым пахам.

Загрукае ў дзверы завея,
На сцежках мароз валадарыць.
Памацае трохі за сцёгны,
Цыгарку з вясною запаліць.

Свет любіць змяняцца раптоўна,
Густоўны жыццёвы жняяр.
Пужлівы хлапчук ты быў сёння,
А заўтра - сапраўдны ваяр!