Пры сустрэчы, я Вам нагадаю...

Леонтий Обринский
 Сонны ранак бязбожна туманіць.
 Не прбіўся, заціх перазвон.
 Успаміны мне розум дурманяць
 І душу захапляюць ў палон.

 За ракой недзе івалга плача --
 Праплылі маладосці гады:
 Пастарэў, выглядаю іначай,
 Сівізна... ды яшчэ -- хоць куды!..

 Пры сустрэчы, я Вам нагадаю,
 Што не скора надыдзе мой час, ---
 Мне зязюля, з зялёнага гаю,
 Налічыла гадоў у запас.