Правакатар

Славамир Адамович
ПРАВАКАТАР
Ён  быў, ён ёсць,і ён яшчэ пабудзе -
вялікі правакатар быць сабой;
ён вас навучыць правільна пракудзіць
і сьмела весьці  пераможны бой!
Ён годна йдзе,а за плячыма боя
дзесяткаў шэсць адпалымнелых год.
Вось кандыдат на п'едэстал Героя,
жывы пульсар і правакатар мод
на ўбраньні стыльныя свабоднага пакрою,
на кардыган і белае кашнэ...
Вучыцеся,як не цурацца гною,
пакуль наш вораг нашу ніву жне.
Дзесьці няглыбака,
30 кастрычніка 2020,раніца