Лявон

Ольга Маро
Сярод падобных да сябе ў анёльскай зграі
Лявон лятае над зямлёй,  Лявон лятае.
Лятае хораша і вольна ён на ўзвышша –
там лёгка дыхае Лявон і ўвішна піша,
і хоць на небе не кране яго трывога,
ён піша сумныя лісты наўпрост да бога.
Не пакладзе гасподзь тых вершаў на паліцу,
але адкрые ўсе Лявону таямніцы,
правіцу моцную прастрэ над галавою –
і нешта зведае Лявон зусім святое.
А я мо знічку запалю ў сваёй Каложы,
няхай Лявон краіне роднай дапаможа.
Чуваю горыччу ўначы, па мір літаю.
Лявон лятае нада мной, Лявон лятае.




http://stihi.ru/avtor/leonidfv