Незваротнае мiнулае

Леонтий Обринский
 Часам і сонца з-за хмар усміхнецца
 Вельмі панурым восеньскім днём.
 Восень сыходзіць. Зіма звыкла пнецца
 Лужы зацягваць тонкім ільдом.

 Снежань марозны спусціць знянацку
 Снежную замець уначы з ланцуга...
 Ёлка ў хаце, бліскучыя цацкі, --
 Ў дзверы нячутна скрабецца туга.

 Свечка на покуці слёзна дыміцца...
 Прывід жаночы ў абдымках святла...
 Ён уваскрэсне, калі памаліцца --
 Ды словы малітвы зіма замяла.