Стихи Игоря Григорьева в переводе на бел. яз

Игорь Григорьев 5
Жаль... Дмитрий Леонидович Петрович не дождался выхода сборника переводов стихов Игоря Григорьева на бел. яз. Там и его подборка переводов была. Есть. Будет. Книга выйдет, а в ней будет жить и Дмитрий Леонидович. Царствие Небесное!Стихи Игоря Григорьева в переводе Дмитрия Петровича
* * *
Анатолю Папярэчнаму
У вёсцы -- пеўняў шматгалосіца,
Над ёй марозны дым павіс.
У небе месяц не маркоціцца –
Ён крошкі-зоры сее ўніз.
Ўздыхаюць веснічкі нясмелыя,
Нібыта птушка у бядзе.
Бярозам сняцца ночы белыя
Ды спевы вёслаў на вадзе.
Бяроз, пакутліва-астрожная,
Да лета долечка адна.
А Русь – каля пянёчка кожнага,
І маці, й мачаха яна.
АПРАЎДАННЕ
Я прэч пайшоў, я ў ноч пайшоў,
Ды веру свята:
Чырвоны не згасае дол
Зары крылатай.
Я п’ю салодкае віно
Любві і веры,
Хоць зачыніліся даўно
У казку дзверы.
А што было, таму да дна
Быць, аж да скону.
І я адзін, і ты адна –
Нібы ікона.
І ты – адна з прарочых рун,
Святых мелодый.
Ўсё ж не магу сказаць «даруй»,
Бо я – не злодзей.
БУСЕЛ
Уздымаюся (Божа, дай сілы!),
Хоць карцечы зарад у баку.
У мяне за спіною – Расія.
Торба – перад грудзьмі. І пякуць
Боль і крыўда. Лячу я і падаю –
Крыл нібыта няма нада мной.
Мне не ўспыхне рука зябкаватая
За дажджу невідушчай сцяной.
Вецер дзьме. Дзікі ён, непрыручаны.
Шлях мой – чорнае ночы прастор.
Мне пакуль не да клёкату гучнага,
Не да выспелых пацерак-зор.
Моцналапы кастрычнік бяздумны,
Ён у вочы рагоча мае,
На вярбе, каля сцішаных гумнаў,
З кола з хрустам галінкі жуе.
Ну, хапай ты мяне, аслабелага,
Загароджвай шлях прывідны мой,
Пра вясну помні хуткую смелую
Гэтай сумна-варожай зімой.
ВЕЧАР
У паўзмроку сінялапым
Гасне дзень ля праслаў рыжых.
І фарбуе вечар крапам
Воблакі – у колер вішні.
Заліваецца гармонік.
У дрымоце дымнай дуба
Голас падае шалоннік –
Запявала шызагубы.
Незямны блакіт – ад Бога!
Пэўна, болей і не трэба
Майму сэрцу анічога,
Акрамя радзімы й неба!
* * *
Лье ліловае змярканне
Лугавы настой.
Бачу я зары паланне
Ў цішыні густой.
Як завея, буйнатраўе
Дрэмле уначы.
І крычаць ажно да рання
Ў ржэўніку драчы.
Жыта ціхае спрасонку –
Нат не зварухнеш.
Раскажы, мая старонка,
Што ты сцеражэш?
НА СІНІЧАЙ ГАРЫ
Заледзянелыя, стаяць самотна клёны.
Крыж не пазбавіцца распяцця. Дзе працяг?
На вашае жыццё той змрок падобны –
Да забароннага Хрыста – далёкі шлях.
Ды гэта толькі міг, як госць нязваны,
Міжвольны ўздых збалелае душы.
У глыбіні той веры беспрыстаннай
Паэт і Бог заўсёды будуць жыць.
Святыя Горы ля Сінічай – акружэнне,
Як жоўтыя вянкі вакол вянца.
І тых, хто узышоў, без выключэння,--
Вятрыска прычашчае ўсіх з карца.
ПЕРАД ДАРОГАЙ
Не трэба горкіх воч. Навошта суму вусціш?
Стамлёная бяда калісьці праз гады
Мяне разлюбіць, да цябе адпусціць.
Вярнуся я.
Але скажы: куды?
Не трэба лішніх слоў. У іх – душы нянасце:
Разгубленасць, спалох, нябачны плач.
Кахай мяне, каб сэрцам быў на варце.
Вярнуся я.
Але ты час прызнач.
І не дай Бог, табе перад бядой скарыцца.
Мой шлях завейны без цябе не гладзь.
Не вер, што ты – жанчына-удавіца.
Вярнуся я.
Ды як цябе пазнаць?
Вярнуся я! Ды здзейсні абяцанне,
Калі пайду туды, дзе Вечны бой.
А гэтай ноччу (хутка ж развітанне)
Дай волю сэрцу.
Я яшчэ з табой.
СКІТ У АГНІ
Аляксандру Гусеву
Журботная песня пра гэта –
Забудзь пра прыбытак-барыш.
Калі, дружа, стаў ты паэтам –
Ад першае іскры згарыш.
Што праўда, то праўда: згараю –
Як скіт у агні уся глуш.
Таму я заўжды выбіраю
Надвор’е, калі многа луж.
«Навошта цяпер берагчыся?
Калі ж дождж пачнецца – запець?
Нібы ад даброт адрачыся!..»
А мне б дык датла не згарэць.
СЫНУ
Нянасце абяскровіла зару:
Паўцемра тут і ноччу, і апоўдні.
Надвор’е – не тавар. Скажы: «Бяру!»
Але заўсёды пра завеі помні.
Бяры і не ўздыхай. Скажы: «Змагу!»
Ідзі, ды ведай: доўга да начлегу,
І, можа, толькі дзень да першаснегу.
І ўздыху – важкі груз твой на шляху.
Пустыя страсці ветрам абтрасай –
Ты вымярай свой шлях надзейнай мерай.
Трывожся, хоць крычы, ды не ўздыхай.
І ў тое, што зноў дойдзеш, ты уверуй.
Няхай завеі – снежная бяда,
Плач-лямант хмельны, сівер, халадэча,
Ды неўзабаве – і з вясной сустрэча.
Завеі што? – вясенняя вада.
* * *
Чым, бярозкі, вы лета пакрыўдзілі?
Перамены у лесе цяпер!
Там сягоння паднебныя высі,
Дзе буяў прыбярэжны аер.
Зашаманіць вятрыска к вечару:
«Лета ўчора пайшло са двара.
Восень хутка. Ўсё быццам знявечана.
Ўспышка квецені – бляск-мішура…»
Прэсным холадам густа насычаны
Лес пусты, як святочны фінал.
Быццам скаргі, лісты ўсе падлічаны –
Сыпле імі вярба у прагал.
Неба хмары сушыцца развесіла:
Адціскае іх мокры ланцуг,
Засмяецца па-летняму весела,
Кіне прыгаршчу сонца на луг.
І зямля, на Пакроў аўдавелая,
Зноў зацепліцца ад жаўцізны!
І змяшаецца радасць нясмелая
З гулкім сумам азяблай жаўны.
Мо табе і не хочацца большага:
Дыхаць шчасцем – ці гэта знарок?
Ды у горле тваім насцярожана
Зварухнецца салёны клубок.
Засумуеш, зліешся з ускраінай.
І чаго ты шкадуеш, дзівак?
Ды званочак ля ног непрыкаяны,
Адцвісці ён не можа ніяк.