Барок зялёны

Алла Ермак
(Беларуская мова)

Палеткі родныя  мае:
Палі, лясы, дубравы.
Сцяжынак росны след заве,
Як позірк твой ласкавы.

Барок зялёны па вясне
Шапоча лісцем ціха,
Як  зведаў гора на вайне,
Глынуў, як кажуць, ліха.

У жорсткі час кашлаты  лес
Прытулак даў і ежу.
І партызан там уваскрэс,
Хоць кроў’ю вочы змежыў…

Жыві, квітней, лясочак  мой,
Ты шчасце на зямельцы.
Я  зберагу красу  тваю
Навек у сваім сэрцы.

         03.12.2020