Твой час зыходзiць. бел. яз

Валентина Адамович
Хавайся ў зелле
і па былым не лямантуй.
Гуляй вяселлем
свой памінальны сабантуй.
ТВОЙ ЧАС ЗЫХОДЗІЦЬ!
Ператаміліся званы.
Пагостам водзіць
лёс карагод ад сатаны.

Не пхні нам ў колы
сталёвых дротаў і дубцоў.
Ты ж сам дзябёлы -
перапалохаўся хлапцоў.
Ну а дзяўчынак
і на рубель не зацаніў.
Ладзь адпачынак,
пакуль у злосці не загніў.

Хавайся ў стозе,
альбо за плотам з ланцугоў.
Мы ўжо ў дарозе.
Не перашкодзь, бо брызне кроў
І намалюе
чырвоным сцежку ў чысціне.
Хай Бог ратуе,
таго, хто ў праведнай вайне.

07.08.2020.