Дзён с вых успам ны

Вера Стасенко
Думка хваляй пяшчотнай
Успамін абудзіла
Аб матулечцы роднай,
Што жыццё падарыла.

Светлы вобраз прыгожы
Зберагаю ля сэрца.
Дзён сівых падарожжы -
Напамінам завецца.

Па сцяжынках гуляюць
Гаманлівыя сведкі,
І зіхцяць, і лунаюць
Успаміны, бы кветкі.

Думкі ходзяць ля печы,
На чарэнь запаўзаюць,
Хусткай лягуць на плечы,
Песню суму спяваюць.

Колькі розных малюнкаў
Радасць з жалям яднаюць?!
Рысы дзіўных карункаў
Маё сэрца кранаюць.
20.12.2020