Ранак мосцiцца у тумане...

Леонтий Обринский
Ранак мосціцца ў тумане,
Дожджык пырскае крыху...
Сонца радасна не гляне
Цёплым промнем на страху.

Пэўна, восень недалёка:
Жнівень свой закончыў шлях,
І буслоў звычайны клёкат
Больш не будзіць сонны дах.

Ў полі ціха, у полі чыста, --
Збажына сабрана ў час.
З пазалочанага ржышча
Васілёк глядзіць на нас.

Адзінока, сумна ў полі
Васільку без збажыны...
Як шкада, што ўжо ніколі
Не сустрэнуцца яны.