Казка 2

Ивета Витко
"Казка пра ганарлівасць"

Ён малы і надта шпаркі,
Толькі дужа ўжо дурны.
Збег ад Деда і ад Бабкі:
Не дагледзелі яны.
Пагуляў у цёмным лесе,
Што не месца для забаў.
Напаткаў "сур’ёзных" хлопцаў.
Ім адпор рашучы даў.
Ганарыўся сабой надта,
Ад жыцця ўсё ён браў,
Але з’едзены быў раптам.
Так бясслаўна і сканаў.

..........
Казка-казкаю, спадарства,
Толькі часта і ў жыцці 
Мы губляем асцярожнасць
У ганарлівым забыцці…


P.S.: Гэты цыкл вершаў "Казкі для Спадарства" створаны для падлеткаў і дарослых, якія НЕ валодаюць беларускай мовай. Кожны верш апісвае вядомую казку. Паспрабуйце адгадаць казку! Маленькі бонус: вершы заканчваюцца "мараллю" ад мяне.