Казка 1

Ивета Витко
"Казка пра наіўнасць"

Каля чыстага акенца
На сябе глядзіць 
У люстэрка
Не царыца, не какетка
А прыгожая
Паненка,
Што вядома дабрынёй,
Верай у праўду,
Цеплынёй.
Яе легка ўгаварыць,
Падмануць,
У лес зманіць.
Давярае без разбору
Усім сустрэчным
У сівым боры...
Ведзьма шанс 
Не ўпусціла:
Яблык спелы
Падарыла.
Як фінал - 
Глыбокі сон.
Дзе Збавіцель?
Скача ён...

......
Казка-казкаю, спадарства,
А ў жыцці...
Не карміцеся ў ведзьмы
Вы з рукі.


P.S.: Гэты цыкл вершаў "Казкі для Спадарства" створаны для падлеткаў і дарослых, якія НЕ валодаюць беларускай мовай. Кожны верш апісвае вядомую казку. Паспрабуйце адгадаць казку! Маленькі бонус: вершы заканчваюцца "мараллю" ад мяне.