Перажытае

Надежда Петручук Филон
Гэты год быў вельмі асаблівым,
Бо прымусіў многае зрабіць.
Нават, недзе вельмі быў шчаслівым.
Проста ён вучыў, як трэба жыць.

Дзе рабіць прыпынкі і спыняцца,
А калі па сходках трэба ўверх,
Час дарма не бавіць,усміхацца,
Не ісці за большасцю на грэх.

Шмат было – чароўнага, благога,
Дні самоты, тыдні перамог.
Перажыта намі вельмі многа…
Памятай: усім кіруе Бог.
01.01.2021