Час казкi

Ивета Витко
Калі рассыплюцца ў нябёсах
Сузор’і летняю парой,
І сціхнуць гукі ўсе ў плёсах,
І сонца сядзе за гарой,
Чароўны час напоўніць моцам
Паветра ў млявай цішыні,
І казка плаўна, лёгкім крокам
Няспешна пойдзе па зямлі.
Квяцісты луг раскіне коўдру,
Заманіць пахам верасоў
Туды, дзе сон люляе поўню
Пад спевы ціхія лясоў,
У край, дзе сцелюцца рамонкі,
Сабой сплятаючы міры,
І казак дзіўныя героі
Дзе ажываюць да зары.