В. Высоцкий. Белое безмолвие

Евгений Скибский
Белая немань

І гады, і вякі, і эпохі ўсе
да цяпла ўсё жывое бяжыць ад завей.
Дык чаму ж гэтых птушак на поўнач нясе,
калі птушкам на поўдзень лягчэй і прасцей?

Не патрэбныя славы вяршыні ім.
Вось пад крыламі скончыцца лёд,
там і знойдзецца шчасце птушынае –
ўзнагарода за дёрзкі палёт.

Дык чаго ж не жывецца, не спіцца ўначы?
Што пагнала ў дарогу па хвалях марскіх?
І паўночнага ззяння няма, хоць крычы,
гэта рэдкая з’ява – яно не для ўсіх.

Цішыня. Чайкі ўніз бліскавіцамі,
пустату вырываючы з рук.
Хай за немань, што век не пазбыцца нам,
ўзнагародаю будзе гук.

Шмат гадоў снім адно толькі белыя сны.
Усе адценні завеі даўно замялі.
Мы аслеплі ажно ад такой белізны,
а відушчымі станем на чорнай зямлі.

Нашы горла адпусціць маўчанне і
наша слабасць растае, як цень –
ўзнагародай за ночы адчаю нам
будзе вечны палярны дзень.

Поўнач, воля, надзея – зямля без мяжы.
Снег без бруду нібыта жыццё без хлусні.
Груганню тут, на шчасце, ніяк не пражыць –
і таму нам не выдзеўбуць вочы з вачніц.

Хто плюе на прароцтвы маркотныя,
хто ад стомы на снег не ўпаў –
за самотнасць узнагародаю
хай сустрэне, каго чакаў.

25.01.2021