О. Митяев. Песня для старшей дочери

Евгений Скибский
Песня для старэйшай дачкі

Будзе неба прасвечваць заўтрашнім днём,
Будзе поўня патроху танчэць,
Будзеш ты ля кастра любавацца агнём –
Ні нявеста, ні жонка яшчэ.

І сябе яшчэ будзе зусім не шкада,
Бо благога шчэ не нацячэ.
І ніяк не кранула зямная нуда
Гэтых кволых дзявочых плячэй.

Будзе падаць на елкі багатым дажджом
Няўлоўны густы зарапад,
Будзеш горача распавядаць ні пра што
Няўлад, няўлад, няўлад.

   Хай увойдзе світанак валошкавы праз
   Паадчыненых вокнаў прастор.
   Будзе страшна ад радасці, страшна ад страт,
   Будуць словы любыя – нішто.

   Будзе так, хоць упартую душу лячы,
   Асуджэнне, і сорам густы.
   І захочацца ў горад далёкі ўцячы
   І спаліць за сабою масты.

   Па загары пляча будзе локан паўзці
   Пад дажджом у вясёлай гульбе,
   Будуць ходзікі з ім у рытме пульсу ісці
   І маўчаць, калі ён без цябе.

А пасля гурбы снега наваліць на дах,
Калыханку завея спяе.
Зазірнуць ў вакенца і смех, і бяда,
Рыпнуць санкі на снезе твае.

Стануць словы мудрэй, а ўсмешка радзей,
І слабей навагодні дурман.
І дзяўчыну дадаму твой сын правядзе
Праз неонавых вуліц туман.

Будзеш доўга ў чаканні ў вокны глядзець,
І ўжо не заснецца да дня.
Будзе ў небе нямым спадарожнік ляцець,
Будзе нехта сядзець ля агня.
Будзе ў небе нямым спадарожнік ляцець...

15.12.2020