8 Каля Люстэрка

Владимир Кушарев-Вода
Маці Хельгі прысела да люстэрка,крыху
засмуцілася і свае думкі пайшлі чарадой, пакуль Хельга прыбіралася,яна глядзела ў шкло быццам у сапраўднае святло быцця...
У ім нават яна здавалася вельмі белай,але па прыгожосці яна не ўздыхала,гэта была не яе рыса клапаціцца пра знешняе і вонкавае,да гэтага проста падыходзіла асцярожна,і як казаць ў сваім узросце, яна сабе чырвоных шчок не малявала...
Хельга
нават спявала крыху,быццам прыбіралася і гушкала дзіцяці,а можа спявала дзеля настрою,каб было да працы весялей.
...Галіна Брачыславаўна нібыто ў люстэрка убачыла сваё жыццё.Як быццам шкло захісталася як хваля.
 Нейкі нестрыманы рухавік запусціў
адну за адной карцінкі,яна бачыла сябе
ў маладосці. Потым як сустрэла
свайго нябожчыка мужа,раптам сваіх маці і бацьку, таксама Хельгу, якая была побач. Вось табе жыццё круціцца як кола.Ад усіх думак крыху ў яе забалела галава. Яна узнялася,
пашукала ў шафе і апранула чырвоную хустку.Здаеецца стала лягчэй.Потым і лекі можна выпіць калі дрэнна будзе.
...І не спадзявалася яна, знайсці нікога, а іншыя вось жаніхаюцца, дык гэта справа сэрца.А Галіне Брачыславаўна ўсяго хапала ў жыцці, і часам здавалася,што жыццё з яе папіла  соку, як з бярозы па вясне.