Перевод с русского языка на белорусский

Наталья Макаревич 2
 Векапомны танец Саламеі

( аўтар Дзмітрый Акунёў, член Саюза пісьменнікаў Расіі з 2000 года г.Масква)

Ерусалім ахутаны туманам
На небе вечар зоркі засвяціў.
Каменні ўсё яшчэ палаюць жарам.
Каменні ўсё яшчэ маўклівыя на здзіў.

Каменні ведаюць, як волхавы шукалі
У Віфлееме Сына па зары,
І як дзяцей у сем’ях выразалі,
Загадам Ірада знішчалі без пары.

А сам цар Ірад жудаснай расправай
Дзень нараджэння пышна святкаваў,
І накрываўся стол перад тыранам,
Калі народ пакутліва стагнаў.

Прыбрана зала, золата іскрыцца,
Багаты стол, устаўлены віном,
Дзічына, птушка, садавіна, мёд, карыца,
Падлога, сланая пярсідскім дываном.

Ад снедзі і віна, нібы ў тумане
Гасцям ужо няважна, што пачаць:
Хто быў у Мардахаі, хто ў Алмане,
Спрачыюцца, рагочуць і крычаць.

Прылёг ля іх у царскай позе Ірад,
Падпёршы голаў  леваю рукой.
Задумаўся, ці правільна зрабіў ён,
Што даў загад расправіцца з дзятвой.

Трывога аб загубленых нявінных,
А раптам будзе вечна турбаваць ?
(Бо не спатоліш смагі ў бочках вінных)
Дык  і да ўлады прагі не стрымаць.

“Калі няма душы маёй спакою,
Жыццё, хутчэй за ўсё жыву не так”...
- Дык Цар я Іудзейскі вам, ці хто я ?
Ён  жэстам даў папераджальны  знак

І крыкнуў: “Выйдзі, лепшая з альмеяў !
Станцуй гасцям! Цябе даўно чакаюць.”
На покліч хутка выйшла Саламея.
Адтанцаваць  свой векапомны танец.

Твар юны заірдзеўся сарамліва,
Зайльсніўся шоўк, з дзявочых плеч спаўзае .
Караляў рад у тахт паходцы мклівай
Уздыхамі грудзей пералівае.

У  смолі кос іскрацца  дыяменты,
Агеньчык у вачах , зазыўны  позірк.
Пад ухвалёны гул апладысментаў
Прымае цела адпаведнасць позы.

Вось флейта загучала мякка,спеўна,
І дзева-лебедзь мякка паплыла,
І водар кветак быццам зал авеяў,
Так прыгажосцю  танца павяла

У свет зманлівых мар і пажаданняў,
У мрою асалоды, дзіўных сноў.
І твар адлюстраваў агонь жадання,
І бляск вачэй,  і іскаркі ад слёз.

Загучалі тамбуры, кімвалы,
Быццам вецер  дзеву падхапіў,
Быццам з ёю зоркі заскакалі,
Танец надаваў чароўных сіл.
 
Гледачоў сабой зачаравала,
Узбуджала, толькі ледзь крані!
Кроў мужская ў сэрцы закіпала
І паліла, быццам у агні.

Дзева, ведаючы рухаў дасканаласць,
Разумеючы у танцы сэнс і толк,
Верхнюю накідку раскілзала,
І да ног слізнуў дрыготкі шоўк.

Ля сасцоў празрыстая палоска
Стан абвіты тонкім паяском.
Публіцы ад жару стала млосна,
Вусны паўраскрыты з пачуццём.

Усё ярчэюць,усё мацнеюць гукі
У вачах туман нібыта дым,
Пажаданасць авалодвае і рукі
Самі  прагнуць  кінуцца ў абдым.

У полымя экстазу, насалоды:
Жэсты – позыў рухаў трапяткіх…
Цар гатовы даць любую згоду
Ад пачуццяў збуджаных такіх.

Танец скончыўся,паклікаў Саламею:
Выбірай, што хочаш, падару…
Так Ірадыяды споўніў ён надзею,
Што хлусліва здраджвала цару.

Дзева пасміхнулась неяк вяла:
-Цар вялікі, я прашу мне даць
Галаву Хрысціцеля Івана!
Клятвы… Як жа лёгка абяцаць!

Стаў чарней за ноч цар іудзейскі,
На дзяўчыну дзёрзка паглядзеў
Зразумеў, што гэта план зладзейскі,
Але клятвы зрушыць не пасмеў.

Гулі сціхлі. Усё зрабілі спраўна.
І бяседу ацвярозіў страх…

Дзеўчына была такой пачварнай
З галавой крываваю ў руках!!!