Стретеньское

Наталья Макаревич 2
Стэчанне

Не паверыў  калісь Сімеон
Прадказанням прарока Ісайі:
“Дзева ў чэраве прыме”-  і ён
Трыста год цярпеў пакаранне.

Бо сказаў Анёл, будзеш жыць,
Пакуль Сына Гасподня не ўбачыш,
І каб Богу Яго прысвяціць,
Ён народзіцца Дзеваю – Маці.”

Больш за трыста гадоў чакаў
Волі Боскае той спаўнення.
Жыў у храме і нават стаў
Адчуваць ад жыцця стамленне.

Як убачыў Марыю з Дзіцём ,
Выйшаў ён па прыступках насустрач.
З Дня народзін Хрыста – сорак дзён!
Вось такая ў Стрэцення сутнасць.

І прыняў ён на рукі Хрыста
Каб звярнуцца з песняй да Бога.
Адпусці ўжо мяне, Уладар,
Бо я ўбачыў ратунку дарогу!