Р. Рождественский. Эхо любви

Евгений Скибский
Рэха кахання

Пакрыецца неба пылінкамі зор,
сагнецца галлё пад лістамі.
Адно аднаму і за тысячу вёрст
мы рэхам,
мы рэхам,
мы рэхам, мы водгукам станем.
Мы рэхам,
мы рэхам,
мы рэхам, мы водгукам станем.

Каханне заўсёды пакліча мяне
ў якое б ні трапіў бязлюддзе –
і сэрцам адно аднаго мы кранем,
пяшчотай,
пяшчотай,
пяшчотай бясконцаю будзем.
Пяшчотай,
пяшчотай,
пяшчотай бясконцаю будзем.

І ў змрочнай пустыні, дзе ўсё назаўжды,
дзе смерць нам заплюшчыць павекі,
з табой не расстанемся нават тады –
мы памяць,
мы памяць,
мы зорная памяць навекі.
Мы памяць,
мы памяць,
мы зорная памяць навекі.

14.02.2021 - 85-годдзе з дня нараджэння Анны Герман